Янушкевіч Язэп, «А ў маскалях трудна жыці...»: Багрым-Крашын-Яцкоўскі — неўміручасьць

«А ў маскалях трудна жыці...»: Багрым-Крашын-Яцкоўскі — неўміручасьць

(Да 200-годзьдзя Паўлюка Багрыма і 570-годзьдзя Крашына)

Янушкевіч Язэп

Месца выхаду: Ракаў

Дата выхаду: 2012

Памеры: 16 стар. + 4 каляр. укл.

Катэгорыя: Гісторыя

Copyright © 2012 by Язэп Янушкевіч, В. Вільчыч - афармленне

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [3873]

УДК: 929 Паўлюк Багрым(82.0.91)

Кніга-буклет выходзіць да 200-годзьдзя з дня нараджэньня Паўлюка Багрыма (Paweł Bahrym, 1812-1891?) - загадкавага паэта-самародка XIX стагоддзя, ад якога застаўся ўсяго невялікі вершаваны ўрывак, поўны дзіцячай чульлівасьці і пякельнай гаркаты ад усьведамленьня паднявольнага жыцьця ў акупаванай краіне — Літве-Беларусі. Адвакат, пісьменнік, мемуарыст, паўстанец 1831 года, эмігрант Ігнась Яцкоўскі (Ignacy Jackowski, 1795?—1873), які першым расказаў пра трагічныя падзеі ў Крашыне (1828) у кнізе ўспамінаў «Powieść z czasu mojego, czyli przygody litewskie» («Аповесць з майго часу, або Літоўскія прыгоды»; Лондан, 1854), свой аповяд пра незайздросную долю 16-гадовага падлетка, пазбаўленага права не толькі пісаць-ствараць, але нават рэцыта-ваць ці перапісваць паэтычныя творы, скончыў наступнай сентэнцыяй: «Бёрнс, парабак англійскі, пры менш цяжкіх акалічнасцях, уласным талентам, не падтрыманым ніякай навукай, забяспечыў сабе неўміручае імя, а сваёй сям’і — пашану i дастатак; Пётрак з Крошына за талент, дадзены яму ад бога, зазнаў самае жорсткае няшчасце!» (фрагмент)

Беларускія аўтары: Янушкевіч Язэп

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)