Рагойша Вячаслаў, Там, дзе бруіцца Іслач... / Там, где струится Ислочь...

Там, дзе бруіцца Іслач... / Там, где струится Ислочь...

Рагойша Вячаслаў

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1991

Выдавец: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі

Памеры: 143 с., іл., 191 см

ISBN: 5-85700-069-6

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады; Турыстыка; Мэмуары

Copyright © 1991 by Рагойша В.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [3859]

Усякае падарожжа пачынаецца з дарогі. Наша — не выключэнне. І пачнём яго са стольнага Мінска, дакладней — з яго заходняй часткі, адкуль вырываецца на вольны прастор прамая, як след рэактыўнага самалёта, бетонная аўтастрада — Ракаўская шаша. Куды ён вядзе, гэты сучасны гасцінец, і чым ён такі славуты, каб на ім спыняць нашу ўвагу? Ну, вядома, у край, дзе бруіцца Іслач, да месца нашай працы і адпачынку — Дома творчасці пісьменнікаў «Іслач», размешчанага за 40 км ад цэнтра беларускай сталіцы. А яшчэ — праз Ракаў, Валожын, Ліду, Масты — у Гродна, адзін з самых старажытных і адметных беларускіх гарадоў, буйны абласны цэнтр на захадзе БССР. Дарэчы, яна, дарога,— самы кароткі шлях з Мінска (а таксама і з Масквы) да заходняй граніцы СССР (для параўнання: з Мінска да Брэста 346 км, з Мінска да Гродна 282 км).

Беларускія аўтары: Рагойша Вячаслаў

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... уся кніга ў адным файле