Адамовіч Славамір, Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана

Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана

Раман

Адамовіч Славамір

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2015

Выдавец: Наш Дом

Памеры: 320 с.

ISBN: 978-985-9716-07-1

Катэгорыя: Гісторыя

Copyright © 2015 by Славамір Адамовіч, Gabriel D'Orazio

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Дадатковая даведка: Аўтар выказвае шчырую падзяку за дапамогу ў выданьні кнігі землякам: “літвіну зь Вялейкі” і Віктару Корзуну.

Славамір Адамовіч нарадзіўся 8 сакавіка 1962 году ў сям'і Беларусаў. Вучыўся ў беларускай школе мястэчка Будслаў у паўночна-заходнім рэгіёне Беларусі, адным з самых прабеларускіх. Скончыў 8 класаў, потым - Сьвірскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча, пасьля якога працаваў у Казахстане. Далей - служба ў савецкіх ваенна-марскіх сілах, у дыверсійным сьпецпадразьдзеле. Пасьля службы - работа на Беларускай чыгунцы, на станказаводзе імя Кірава ў Менску. У 1986, маючы ўжо 24 гады веку, паступіў на дзённае аддзяленьне філфака БДУ З гэтага часу пачынаецца станаўленьне Аўтара як Беларускага пісьменьніка і грамадзяніна... Скончыў БДУ ў 1992, працаваў у афіцыйным ведамасным выданьні "Настаўніцкая газета''. У 90. гады XX ст. браў актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцьці Беларусі. Словам і справай супраціўляўся антыбеларускаму рэжыму нутраной акупацыі, за што трапіў за краты, дзе трымаў сухую галадоўку. Адбыў у турме 10 месяцаў і пад ціскам грамадскасьці быў адпушчаны на свабоду ў 1997. У 1999 выйшла найлепшая кніга паэта - "Плавільшчыкі расы''. У 2000 працаваў на будоўлях Ню-Ёрку. У гэтым жа годзе ў яго нарадзілася дачка Ксенія Мілаш-Адамовіч. У 2002 паехаў у Нарвегію, жыў у бежанецкіх лагерах, ад выпадку да выпадку працаваў на розных выпадковых работах і - пісаў сваю кнігу жыцьця, якую назаве потым "Цана Еўропы...''.

Беларускія аўтары: Адамовіч Славамір

Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле