Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 2010
Wydawca: Нацыянальны Інстытут Адукацыі
Wymiary: 320 с. : іл., 21 см
ISBN: 978-985-465-730-1
Kategoria: Literatura piękna; Literatura metodyczna
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
UKD: 821.161.3.09(075.3=161.3=161.1)
Вы разгарнулі кнігу, якая на працягу навучальнага года будзе вам дарадцам і спадарожнікам на ўроках роднай літаратуры. Шчаслівы той чалавек, хто любіць чытаць. Ён заўсёды сярод добрых і надзейных сяброў — кніг. Кніга — найвышэйшы здабытак людской мудрасці, яна захоўвае гісторыю шматлікіх пакаленняў, памяць чалавечага роду, яго спадзяванні і мары. Вам, напэўна, вядома, што доўгі час кнігі былі рукапіснымі. Вялікім дасягненнем стала для чалавека друкаваная кніга. У Еўропе пачатак кнігадрукаванню паклаў Іаган Гутэнберг. Следам за ім у 1517 годзе славуты сын беларускай зямлі Францыск Скарына надрукаваў першую кнігу на роднай мове. Ён даў прыклад у кнігадрукарскай справе іншым усходнеславянскім народам. Так, першыя кнігі ў Расіі і Украіне былі надрукаваны на пяцьдзясят гадоў пазней.
Autorzy białoruscy: Бельскі Алесь
Katalog: Kamunikat.org