Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1993
Выдавец: Мастацкая літаратура
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1993 by Васіль Быкаў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Надрукавана: Васіль Быкаў, Збор твораў у шасці тамах, т. 3, Аповесці, Круглянскі мост. Абеліск. Воўчая зграя. Пайсці і не вярнуцца, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1993.
Прачнуўся Сцёпка на золку. Абудзілі яго галасы — блізкая гамана людзей, смех, ранішні курэцкі кашаль, бразгат кацялкоў. Яшчэ не зусім асіліўшы ў сабе дрымоту, хлопец зразумеў, што гэта ішлі на сняданак — побач, у алешнічку, была сцяжынка да недалёкае кухні, пах дыму ад якой даўно ўжо даносіўся да яго лаўжа. Сцёпкаў галодны нюх некалькі разоў лавіў спакушальны пах смажанага, і тады Сцяпан нават у сне адчуваў згаладнелую знямогу ва ўсім целе. Але пра яду ён тут жа і забыўся. Разам з абуджэннем на хлопца хлынула плоима самых непрыемных думак і адчуванняў — учарашняе абрынулася ўсё адразу, і ён з тужлівай самотай адзначыў гэты переход з санлявага забыцця ў надта турботны, нярадасны цяпер для яго свет. (фрагмент)