Латышонак Алег, Нацыянальнасьць - беларус

Нацыянальнасьць - беларус

Латышонак Алег

Месца выхаду: Беласток - Вільня

Дата выхаду: 2009

Выдавец: Інстытут беларусісістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства

Памеры: 558 с.

ISBN: 978-83-60456-11-8

Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка

Copyright © 2009 by Інстытут беларусісістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

У другой запар беларускамоўнай кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка (папярэдняй быў зборнік "Жаўнеры БНР") сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у прадмове, яму здаўна не давала спакою пытаньне "Адкуль пайшла беларуская зямля?", і ў большасьці тэкстаў з гэтага выданьня ён імкнецца даць на яго адказ. Большую частку аб’ёму кнігі займае фундамэнтальная праца "Ад белых русінаў да беларусаў: ля вытокаў беларускай нацыянальнай ідэі", якая была габілітацыйнай працай аўтара, выйшла друкам па-польску ў 2007 годзе і ўпершыню перадрукоўваецца па-беларуску ў гэтым выданьні. Рэшту кнігі склалі разнастайныя паводле аб’ёму і жанру артыкулы, прысьвечаныя нарманскаму фактару ў старажытнай гісторыі Беларусі, асобным аспэктам беларускай гісторыі падчас яе знаходжаньня ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, зараджэньню ўсьвядомленай беларускай ідэі ў ХІХ ст., некаторым праблемам яе далейшага разьвіцьця і г. д.

Беларускія аўтары: Латышонак Алег

Каталёг: Прыватны кнігазбор

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)