Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2016
Рэдактар: Вячорка В.
Выдавец: ГГА “Цэнтар Супольнасьць”
Copyright © 2016 by ГГА “Цэнтар Супольнасьць”
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Чэшская школа дакументальнага кіно і знакаміты фестываль «Адзіны свет» вядомыя ўсяму свету. Але не ўсе ведаюць, што Чэхія мае ўнікальны досвед працы з фільмам як сродкам навучання. Для гэтага педагогі ў супрацоўніцтве з кінематаграфістамі распрацавалі адмысловыя методыкі, стварылі падручнікі і працоўныя сшыткі для вучняў. Гэты дапаможнік напісаны беларускімі настаўнікамі, якія азнаёміліся з чэшскім досведам і перанеслі яго на беларускую глебу. Матэрыялы дапаможніка акцэнтуюць увагу педагога на тым, як можна карыстацца такім інструментам, як відэафільм, для фармавання найперш сацыяльных і грамадзянскіх кампетэнцый вучняў, якім надаецца найменшая ўвага ў беларускай школе. Дапаможнік змяшчае сцэнары заняткаў, якія можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі, грамадазнаўства, а таксама для выхаваўчых і развіццёвых мэтаў. Дапаможнік рэкамендуецца настаўнікам, класным кіраўнікам, сацыяльным педагогам, а таксама шырокаму колу адукатараў, якія цікавяцца грамадазнаўчай тэматыкай.
Беларускія аўтары: Мацкевіч Тамара
Каталёг: Kamunikat.org