Быкаў Васіль, Збор твораў у чатырох тамах, Том 3

Збор твораў у чатырох тамах

том 3 аповесці

Быкаў Васіль

Том: 3

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1982

Выдавец: Мастацкая літаратура

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 1982 by Быкаў В.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [544], [9074], [9979]

У гаманлівым людскім патоку ён памалу ішоў, куды ішлі ўсе,— па пероне, уздоўж вакзала, праз металічныя веснічкі на прывакзальную плошчу. Але на плошчы натоўп пасажыраў рассыпаўся ў розных кірунках — да аўтобуса, у памяшканне вакзала, на стаянку таксі, у багажню,— і ён замарудзіў хаду. Ён не ведаў, куды трэба далей — пехатой па вуліцы ці да прыпынку аўтобуса. Ён паставіў на гарачы, у масляных плямах асфальт свой няновы, з металічнымі навугольнікамі чамаданчык і агледзеўся. Мусіць, трэба было спытаць. У кішэні яго ляжала добра-такі пацёртая паперка з адрасам, але адрас ён ведаў на памяць і цяпер прыглядаўся, у каго б запытацца.

Беларускія аўтары: Быкаў Васіль

Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура

Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле