Каско Алесь, Нічога больш

Нічога больш

Вершы і пераклады

Каско Алесь

Месца выхаду: Брэст

Дата выхаду: 2011

Выдавец: Альтэрнатыва

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2011 by Каско А.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Сама назва новага зборніка паэзіі лаўрэата літаратурных прэмій Алеся Каско “Нічога больш” (вершы і пераклады; Брэст, выд. “Альтэрнатыва”, 2011) сведчыць, што творы звязаны з асэнсаваннем “жыццявіру”, пры гэтым не вельмі суцяшальным. Развагі над карэннымі пытаннямі чалавечага існавання схіляюць і чытача думаць, шукаць, узірацца ў сябе і жыццё, у навакольны свет. Трансфармаваны ў назву кнігі радок “нічога не выказаў болей” з “тытульнага” верша рэфрэнам адцяняе грамадзянскую пазіцыю аўтара, жыццёвую падаснову ягоных роздумаў, хваляванняў, радасцей, болю і гневу. Для А.Каско выключна важнае творчае самавызначэнне: “Ці стаў я паэтам? Нічога не выказаў болей, чым тое, што ў лёсе сваім прачытаў”. За сціплаю самаацэнкаю -- сутнасць індывідуальнасці: быў сабою, не выстаўляў сябе ні лепшым, ні горшым, пісаў, як жыў, набіраўся майстэрства, але пазбягаў штукарстваў і музе “ў рабства сябе не даваў”.

Беларускія аўтары: Каско Алесь

Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле