Брыль Янка, Золак, убачаны здалёк

Золак, убачаны здалёк

Брыль Янка

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2006

Выдавец: Мастацкая літаратура

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2006 by Янка Брыль

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

На адной з дзвюх бліжэйшых ліп хаваецца ў кроне буслянка. Мноства разоў на дзень жыхары яе зверху абмахваюць бела-чорнымі крыламі зялёна-залацісты гуд, то асядаючы на гняздо, то зноў узлятаючы. Сям'я з трыма падлеткамі, што яшчэ чарнадзюба хекаюць ад спёкі i, стоячы ў гняздзе, з трывожнай цікаўнасцю разглядаюць бліжэйшае наваколле. Дрэвы, раку, траву, будынкі лесніковага двара, чырвоныя, сінія, жоўтыя скрыначкі вулляў — усё, над чым так добра i так яшчэ боязна планіраваць на няўпэўненых, радасных крылах. Далей за ракою — лугі, за імі каласіста-спелыя прасторы палёў, якія цяпер, амаль апоўдні, у парнай смузе. У другім баку, за леснічоўкай, зялёнае мора хвойных i лісцяных вяршыняў — пушча. Ды ўсё гэта для буслянят — тое «вельмі далека», што яшчэ будзе ў вялікім, хвалюючым іхнім «пасля». (фрагмэнт)

Беларускія аўтары: Брыль Янка

Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле