Дата выхаду: 2013
Рэдактар: Арлоў Уладзімер
Выдавец: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе
Памеры: 536 с.: іл.
ISBN: 978-0-929849-61-4
Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Правы чалавека; Мэмуары
Copyright © 2013 by Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.svaboda.org
Дадатковая даведка: Прысьвячаецца маім бацькам — Розе і Іосіфу Навумчыкам, дзякуючы якім 25 жніўня 1991 г. адным голасам за незалежнасьць Беларусі было болей.
«У, сука, апяць пашол да мікрафона!» — шыпелі, шалелі і курчыліся намэнклятурныя дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР, калі Сяргей Навумчык браў слова. Ён і яго паплечнікі бралі яго як штангіст бярэ вагу, вырываючы з ланцугоў зямнога прыцягненьня чыгунны цяжар, калі сэрца выбухам выкідвае кроў у жылы, дыханьне спыняецца на выдыху, мускулы ўзрываюцца і ўсё жыцьцё ператвараецца ў энэргію, каб адарваць, узьняць і трымаць. Пасьля Курапатаў, Хатыні і Чарнобылю незалежнасьць Беларусі выглядала як цуд, які мае нябеснае паходжаньне. Але як зерне ўродзіць толькі на апрацаванай глебе, гэтак і цуды звальваюцца толькі туды, дзе іх чакаюць, рыхтуюць і гатовыя прыняць. Дэпутаты апазыцыі ў 1991 годзе зрабілі больш, чым маглі. Зрэшты, гісторыя робіцца толькі так. (Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода)