Квяткоўскі Севярын, Як стаць беларусам

Як стаць беларусам

Сто гісторый

Квяткоўскі Севярын

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2014

Рэдактар: Акудовіч Валянцін

Выдавец: Выдавецкі дом Логвінаў

Памеры: 164 с.

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2014 by Севярын Квяткоўскі, Кандрацева З. - ілюстрацыі, Выдавецкі дом Логвінаў - афармленне

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Дадатковая даведка: Севярын Квяткоўскі прэзентуе праект: «Як стаць беларусам. Сто гісторый» Пры ўдзеле: Ганна Валынец, Аляксандар Лукашоў, Арцём Мартыновіч, Хрысціна Марчук, Аляксандар Ярашэвіч, якія дапамаглі ў зборы тэкстаў. Адмысловыя падзякі: Андрэй Дзмітрыеў — удзел у выданні кнігі; Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская — удзел у рэалізацыі праекту на сайце budzma.org; Марына Золатава — удзел у партнёрскай рэалізацыі часткі праекту на сайце Tut.by

"Як стаць беларусам. Сто гісторый" -- новая кніга Севярына Квяткоўскага. Зборнік маналогаў у жанры дакументальна-мастацкай прозы стаўся вынікам праекту, рэалізаванага на сайтах Budzma.org i Tut.by. "Як стаць беларусам. Сто гісторый" -- гэта збор аповедаў людзей, якія ў розны час адкрылі адзін з бакоў свайго "я". Праз праз пошук схаванага, праз любоў, праз пратэст, праз логіку і містыку, праз пачуццё справядлівасці і прагу хараства яны прыходзілі да важнасці ўсвядоміць сябе Кімсьці, і ў тым ліку -- беларусам. Кніга аб'ядноўвае людзей самых розных узростаў і заняткаў. Ад земляроба да праграміста, ад інжынера да музыканта. З вядомых асобаў у кнізе сярод іншых прадстаўленыя маналогі Уладзіміра Арлова, Сяргея Міхалка, Андрэя Кудзіненкі, Сяргея Дубаўца, Яўгена Калмыкова, Ганны Кісліцынай, Андрэя Курэйчыка, Жаны Літвіной, Сяргея Харэўскага і Валянціна Акудовіча.

Беларускія аўтары: Квяткоўскі Севярын

Выдаўцы і выдавецтвы: Логвінаў

Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле