Месца выхаду: Прага
Дата выхаду: 2007
Рэдактар: Гарэлік Кацярына
Рэдакцыйная калегія: Рэцэнзэнты: Гардзіенка Алег; Ляхоўскі Ўладзімер, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіву Беларусі; Шыбека Захар, доктар гістарычных навук, прафэсар
Мастацкі рэдактар: Мацур Генадзь
Выдавец: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе
ISBN: 978-0-929849-14-0
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Палітыка; Біяграфіі; Мэмуары
Copyright © 2007 by Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Крыніца: www.svaboda.org
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3560]
Дадатковая даведка: http://svaboda.org/ Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Што агульнага паміж Эміліяй Плятэр і Напалеонам Ордай, Зоськай Верас і Стэфаніяй Станютай, Віктарам Туравым і Аляксеем Карпюком, Уладзімірам Мулявіным і Міхасём Ткачовым? Усе гэтыя адышоўшыя ў нябыт людзі пакінулі нязгасны след у гісторыі нашай Бацькаўшчыны і будуць жыць у памяці нашчадкаў, пакуль жыве Беларусь. У сваёй цудоўнай кнізе “Імёны свабоды” гісторык і пісьменнік Уладзімер Арлоў аб’яднаў лёсы шчырых змагароў за нацыянальны росквіт і незалежнасць Беларусі з XVIII стагоддзя па сённяшні дзень. Але гэта не энцыклапедыя, а вянок яркіх, моцных па ўздзеянню на чытача, эсэ пра тых, хто варты захаплення, чыё жыццё – сапраўдны подзвіг ў імя Бацькаўшчыны. Грамадскія і культурныя дзеячы, удзельнікі нацыянальна-вызваленчага руху, навукоўцы, пісьменнікі, паэты, музыкі, палітыкі, святары і проста цікавыя людзі паўстаюць перад намі ва ўсім сваім духоўным харастве. Кожнае эсэ суправаджаецца ўнікальнымі фотаздымкамі. Зборнік не прэтэндуе на глыбокія гістарычныя даследванні, але, безумоўна, дае добрую гістарычную арыенітацыю ўсім, каму пашчасціла яго прачытаць. Учэпістыя, трапяткія радкі Уладзімера Арлова пранікаюць у самае сэрца і застаюцца там назаўжды…
Беларускія аўтары: Арлоў Уладзімер
Выдавецкія сэрыі: Бібліятэка Свабоды
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор