Акула Кастусь, Гараватка

Гараватка

Раман. Закрываўленае сонца

Акула Кастусь

Том: Кніга 2.

Месца выхаду: Таронта

Дата выхаду: 1974

Памеры: 285 с.

Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Грамадзтва; Мэмуары

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [11036]

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, відаць, валкам, церла бакі, а ў кішэні спацелая рука камечыла хрусткія чырвонцы. Чырвеньскі дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далінай сенажацяў направа ды старымі, часта цяжарам гадоў пахіленымі бярозамі, што аж у два шэрагі з кажнага боку праводзілі ў даль глыбоцкі гасьцінец. Янук спыніўся на абочыне між касалапых бярозаў і пазіраў на ўсход. Дзесьці гэтта крынічылі першыя воды, зь якіх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзінай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Ці раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьці тую крыніцу, але гэта, відаць, ня так проста было. Рака зьбіралася зь некалькіх рукавоў і трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьці, каб на адно саліднае рэчышча натрапіць. (фрагмэнт)

Беларускія аўтары: Акула Кастусь

Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле