Гардзееў Юры, Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма (1789—1792)

Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма (1789—1792)

Гардзееў Юры

Месца выхаду: Смаленск

Дата выхаду: 2014

Перакладчык: Бялькевіч Аліна, Бялькевічы Зміцер — пераклад з польскай

Выдавец: Інбелкульт

Памеры: 436 с.

ISBN: 978-5-00076-004-8

Катэгорыя: Гісторыя

Copyright © 2014 by Юры Гардзееў, Інбелкульт

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [2795]

УДК: 94(474/476ВКЛ)"1789/1792"

Кніга прысвечаная разгляду дзейнасці цывільна-вайсковых парадкавых камісій, якія былі заснаваныя ў Рэчы Паспалітай у 1789 г. і паклалі пачатак мясцовай адміністрацыі на літоўскіх і беларускіх землях. Нягледзячы на тое, што камісіі спынілі існаванне ўлетку 1792 г, у час вайны з Расіяй, станоўчыя эфекты іх дзейнасці несумненныя. Праз прызму дзейнасці парадкавых камісій вымалёўваецца ўсебаковая панарама жыцця тагачасных гарадоў: праблемы добраўпарадкавання іх прасторы, стану аховы здароўя і аптэкарскай справы, адукацыі, стаўлення мяшчанаў да юрыдык ды габрэйскага насельніцтва, адносінаў гарадоў да старастаў. Камісіі, якія былі заснаваныя ва ўсіх паветах і ваяводствах Вялікага Княства Літоўскага, займаліся раскватараваннем ды забеспячэннем войскаў рэкрутамі і харчовымі прадуктамі, разглядам спрэчак паміж вайскоўцамі і цывільным насельніцтвам. Акрамя таго, камісіі праводзілі збор падаткаў. У іх абавязкі ўваходзіў нагляд за станам шляхоў зносінаў, корчмаў, мераў і вагаў, а таксама цэнаў на прадукты. Дзякуючы дзейнасці камісараў былі складзеныя першыя грунтоўныя спісы насельніцтва ўсяго княства. Заслугай камісій было таксама увядзенне пашпартоў, якія выдавалі просьбітам на акрэслены час.

Беларускія аўтары: Гардзееў Юры

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Прадмова да беларускага чытача