Месца выхаду: Вільня
Дата выхаду: 2021
Рэдактар: Шавялёў Зміцер
Выдавец: Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, Цэнтр вывучэння гісторыі і культуры яўрэйства на Беларусі
Памеры: 340 с.
ISSN: 2029-9486
Copyright © 2021 by Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, Цэнтр вывучэння гісторыі і культуры яўрэйства на Беларусі
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [2245.]
У гэтым годзе нашаму выданню споўнілася 10 год - Tsaytshrift / Časopis быў заснаваны ў 2010 годзе, а першы том яго з’явіўся ў 2011. За гэта дзесяцігоддзе Часопіс «зажыў асабістым жыццём»: у яўрэйскім друку ёсць рэцэнзіі на штогоднік (напрыклад, у газеце Forwerts, у беларускім, малдаўскім, нямецкім навуковым друку); мы прапаноўвалі рэдкія і цікавыя матэрыялы; Часопіс індэксуецца ў спецыяльных сістэмах EBSCO i RAMBI і трапіў у пэўныя паказальнікі і каталогі. Увогуле ж, Часопіс чытаюць - гэта бачна па спасылках у некаторых аўтараў і па статыетыцы наведванняў штогодніка на пэўных платформах.