Сыс Сяргей, Пералёт-трава

Пералёт-трава

Апавяданні, эсэ, жыццёвіны

Сыс Сяргей

Miejsce wydania: Вільня

Data wydania: 2025

Wydawca: Логвінаў

Wymiary: 198 с.

ISBN: 978-609-492-055-4

Kategoria: Literatura piękna

Copyright © 2025 by Сяргей Сыс, Lohvinau Publishing House - афармленне

Księgozbiór: prywatny księgozbiór w Białymstoku (egzemplarz papierowy)

“Пералёт-трава” – нясумная кніга беларускага выгнанца. Галоўны герой аповесці пад аднайменнай назвай “Пералёт-трава” апісвае жыццё і свае ўласныя перажыванні ў вымушанай эміграцыі. Спачатку – уцёкі з Беларусі ў Расію, потым ва Украіну. Далей – пачатак расійскай агрэсіі і ўцёкі ў Польшу, Нямеччыну і Літву, не маючы пры гэтым аніякіх дакументаў. На ўсім шляху галоўнаму герою сустракаюцца людзі, які бяруць удзел у ягоным лёсе, дапамагаюць, і ўрэшце становяцца часткаю ягонага эмігранцкага жыцця. Галоўны герой смяецца, плача, псіхуе, кахае і марыць… Аповесць “За частаколам” – своесаблівы дзённік звычайнага беларускага псіха, дзе распавядаецца пра псіхічныя станы эмігрантаў і ўцекачоў з Беларусі (псіхічныя разлады, бясконцае пачуццё віны, трывогі, панікі і дэпрэсіі). Цікава, як аўтар параўноўвае ўтрыманне ў беларускіх Навінках і ў Літве, распавядае пра псіхіятраў у іншых краінах. Куды аўтар хіліць? Хоча паказаць, як людзі вырашаюць гэтыя праблемы, што і хто ім дапамагае ў такой бядзе. Ну і вядома, пры гэтым спрабуе іранізіраваць сам з сябе. У кнізе таксама змешчаныя апавяданні, напісаныя за апошнія гады – “Para Bellum” і “Згублены ключ”. На завяршэнне – цікавыя карацелькі-жыццёвінкі, некаторыя з іх друкаваліся ў перыёдыцы і сталі легендамі.

Autorzy białoruscy: Сыс Сяргей

Wydawnictwa białoruskie: Логвінаў

Katalog: Прыватны кнігазбор

Tylko w bibliotece osoby prywatnej w Białymstoku (egzemplarz papierowy)