Дата выхаду: 20-25
Рэдактар: Шашалевіч С.
Мастацкі рэдактар: Ў. М.
Выдавец: SayBeat
Памеры: 480 с.
ISBN: 978-83-974131-4-6
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2025 by Макс Шчур, SayBeat, Ў. М.
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Дзеяньне дэбютнага (2004 г.) раману Макса Шчура адбываецца недзе ў паралельным сусьвеце, які ёсьць сатырычнай, радыкальна бязглуздай вэрсіяй Беларусі залаталіхіх дзевяностых гадоў. У гэтай нерэальнасьці мусяць штодня — ці прынамсі два дні, цягам якіх разгортваюцца падзеі, — выжываць цалкам рэальныя маладыя людзі, чые асабістыя пошукі сэнсу і прыгодаў праходзяць на фоне агульна-нацыянальнага маразму. ЦІ дапаможа ім Імаверская Кніга ўратаваць пандэмонскага інфлянтоляга Ніка Пацукевіча з турмы, а саму Інфляччыну — ад дамаганьняў партыярха Педафілія? У 2004 годзе рукапіс раману быў уганараваны прэміяй Янкі Юхнаўца, а ў 2022 годзе электроннае выданьне кнігі трапіла ў шорт-ліст прэміі Ежы Гедройця.
Беларускія аўтары: Шчур Макс
Каталёг: Прыватны кнігазбор