Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2008
Рэдактар: Алена Спрытніч
Выдавец: Кнігазбор
Памеры: 76 с., 21 см
ISBN: 978-985-6852-67-4
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2008 by Уладзімір Содаль
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Некалі першы наш народны паэт Ф. Багушэвіч — ён жа Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава — прароча сказаў: «Той люд жыве, што свае песні мае!» Перафразуючы гэты крылаты паэтаў афарызм, з такой жа пэўнасцю можна сказаць: «Той люд жыве, што свой гумар мае». Гумар — лекар. Ён адначасова і барометр духу нацыі. Без гумару наша жыццё было б шэрае, невыразнае, панылае. Мабыць, таму гумар у нашым народзе ніколі не зводзіўся. Беларускія фалькларысты запісалі і выдалі тысячы розных жартаў, гумарэсак, анекдотак. Маем мы і свой гумарыстычны часопіс «Вожык». Ды амаль усе нашы перыядычныя выданні друкуюць вясёлыя карацелькі. Прыкладам, газета «Звязда» мае сталы гумарыстычны куточак — «Усміхнёмся».
Беларускія аўтары: Содаль Уладзімір
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор