Слоўнік Свабоды

Слоўнік Свабоды

XX стагодзьдзе ў беларускай мове. Слова на дзень для памяці і для роздуму

Дата выхаду: 2012

Выдавец: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе

Памеры: 516 с.

ISBN: 978-0-929849-46-1

Катэгорыя: Гісторыя; Беларуская мова; Культура

Copyright © 2012 by Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода,

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Крыніца: www.svaboda.org

Інвэнтарныя нумары: BTH — [5124]

Нельга быць беларусам, жыць у Празе і не выдаваць кніг. Беларуская служба — адзіная з трох дзясяткаў рэдакцыяў Радыё Свабода, што мае сваю бібліятэку. Першая кніга «Бібліятэкі Свабоды» пабачыла сьвет у 2002 годзе. «Верш на Свабоду» склалі 365 твораў. Напісаныя слухачамі радыё, яны гучалі ў этэры штодня ўвесь 2001 год. Сярод аўтараў былі нобэлеўскія ляўрэаты і паэты-выгнаньнікі, самаму маладому было 10 гадоў, найстарэйшаму — 92. Валянціна Аксак, якая апекавалася паэтамі і праграмай, рыхтавала гэтую кнігу разам з Аляксандрай Макавік. Затым да іх далучылася незабыўная Вера Рыч зь Лёндану, і гэты збор выйшаў у бліскучым ангельскім перакладзе. Камэртон «Бібліятэкі». Пасьля зьявіліся новыя арыгінальныя выданьні, якія грунтаваліся на журналісцкай працы, на праграмах, падрыхтаваных аўтарамі для радыё.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле