Праваабарончы веснік (Баранавічы), 4 /2012

Праваабарончы веснік (Баранавічы)

Баранавіцкі праваабарончы інфармацыйны бюлетэнь

4 /2012

Месца выхаду: Баранавічы

Дата выхаду: 2012-04

Copyright © 2012 by Праваабарончы веснік

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: brestspring.org

Напярэдадні 26-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС беларускія ўлады афіцыйна паведамілі, што ў зоне радыеактыўнага забруджваньня працягваюць жыць больш за 10% насельніцтва краіны. Гэта адзін мільён 141 тысяча чалавек. Дзяцей да 18 гадоў сярод іх — амаль 217 тысяч. Як цяпер жывецца пацярпелым? Ці атрымліваюць яны чарнобыльскія ільготы і што кажуць пра дзяржаўную падтрымку? Гомельшчына Вёска Гдзень Брагінскага раёну — на самым поўдні Беларусі. Ад яе да Чарнобыльскай АЭС напрасткі — два з паловай дзясяткі кілямэтраў. Вёску двойчы адсялялі, але так і ня выселілі. Тут і цяпер жыве каля сотні чалавек. 73-гадовы жыхар Гдзені спадар Мікалай кажа, што пра радыяцыю тут ужо забыліся: «Якая радыяцыя?! Мы папрывыкалі ўжо — і грыбы бярэм, і рыбу. Мералі радыяцыю раней, казалі, што нармальна. А цяпер — хто яе мерае?»

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле