Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2012
Рэдактар: Адамовіч Наталля, Тычына Міхась - укладанне і каментар
Выдавец: Кнігазбор
Выдавецкая сэрыя: Беларускі кнігазбор: мастацкая літаратура
Памеры: 978-985-7007-95-0
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2012 by Адамовіч А. М., спадкаемцы
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
УДК: 821.161.3-3
Аднойчы, яшчэ ў часы Каіна, стаўшы на «сцяжыну вайны», чалавек асуджаны зноў і зноў паўтараць свой сумны вопыт і спрабаваць вырашаць свае праблемы з дапамогай сілы. Алесь Адамовіч, празаік, крытык, вучоны, кінасцэнарыст, публіцыст, грамадскі дзеяч, які ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як аўтар твораў пра вайну, заўсёды помніў пра гэта. Аднак няўжо зло непазбежнае і вечнае? Розум і сумленне пісьменніка-гуманіста не маглі згадзіцца з наканаванай ад пачатку асуджанасцю роду чалавечага. На самым ускрайку прорвы, у якую па інерцыі гісторыі спаўзаў свет, ён шукаў словы, здольныя абудзіць людзей да актыўнага дзеяння, да ўпартага супраціўлення лёсу. У пачатку 60-х гадоў, калі Адамовіч быў ужо знаным аўтарам раманаў «Вайна пад стрэхамі» (1955–1960) і «Сыны ідуць у бой» (1950, 1960–1963), у беларускім друку з’явіўся сяброўскі шарж.
Беларускія аўтары: Адамовіч Алесь
Выдавецкія сэрыі: Беларускі кнігазбор
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор