Publication Place: Мінск
Publication Date: 2011-04-16
Publisher: Будзьма беларусамі!
Book Series: Чорна-белыя вершы
Category: Video
Copyright © 2010-2013 by Будзьма беларусамі!
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Source: www.budzma.org
Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белыя вершы» — зрэз сучаснага стану літаратуры, летапіс літаратурнай рэчаіснасці. Паэты адрозныя своёй непаўторнай манерай чытання, з уласнымі тэмамі і падыходамі да іх раскрыцця. Паколькі аднастайнасць — нярэдка прыкмета застою, мы і не чакаем, што праект можна будзе падпарадкаваць пэўнаму фармату, мы не можам загадваць аўтарам, што чытаць альбо што не чытаць. Вольга Гапеева — паэтка, перакладчыца. Нарадзілася ў 1982 у Менску (Беларусь). Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт і аспірантуру пры ім (кампаратыўная лінгвістыка). Мае ступень магістра па сацыялогіі (гендэрныя даследаванні, 2007, EHU-International, Літва). Аўтарка двух кніг паэзіі “Няголены ранак” (2008) і “Рэканструкцыя неба” (2003).
Video: Чорна-белыя вершы
Belarusian Authors: Гапеева Вольга
Publishing series: Чорна-белыя вершы
Catalog: Kamunikat.org