Пазьняк Зянон, Добрая фатаграфія

Добрая фатаграфія

Фтаграфічныя эсэ пра фатаграфіі з краінаў Эўропы і Амэрыкі ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да нашых дзён

Пазьняк Зянон

Месца выхаду: Варшава – Нью-Ёрк – Горадня

Дата выхаду: 2012

Выдавец: Беларускія Ведамасьці, Гарадзенская Бібліятэка

Памеры: 240 с.: іл.

ISBN: 978-83-935476-0-9

Катэгорыя: Гісторыя; Геаграфія

Copyright © 2012 by Зянон Пазьняк, Гарадзенская Бібліятэка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [3947]

Дадатковая даведка: Аўтар шчыра ўдзячны спадарам Паўлу Мажэйку, Зьмітру Гурневічу, Віталю Пузачу за арганізацыйную і тэхнічную дапамогу ў працы над гэтаў кнігай. Дзякую ўсім асобам і прыхільнікам фотамастацтва, якія ахвяравалі сродкі на гэтае выданьне.

„Добрая фатаграфія” – гэта кніга-альбом, якая складаецца з фатаграфіяў і артыкулаў-эсе пра фатаграфію, дзе галоўным зьяўляецца апавяданьне пра эстэтычную адметнасьць фатаграфічнага мастацтва і, адпаведна, разгляд і аналіз выбраных фатаграфіяў ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да 2012 года. Абазначаючы тэму „Добрая фатаграфія”, ня ставілася задача паказаць узровень майстэрства таго ці іншага фатографа, ці пазнаёміць з шэдэўрамі прафэсійнай фатаграфіі. У аснову адбору пакладзена адлюстраваньне часу, эмацыйнае ўражаньне вобразу, перажываньне чалавечага духу, адбіткі беларускай культуры, хараство Зямлі і людзей, трагічны і вечны аспэкты чалавечага існаваньня. Вобразнае ўражаньне і імгненьне часу ёсьць асноўным крытэрам адбору. Таму там, дзе гэтае адчуваньне ёсьць, патрабаваньні да тэхнікі абробкі фатаграфіі былі не галоўнымі, калі ў фатаграфіі выяўлены ўнікальнасьць, хараство і перажываньне духа. Прыярытэт аддаецца культурнай каштоўнасьці, уражаньню і вобразу. Кніга разьлічана на шырокія пласты грамадзтва, на ўсіх тых, хто цікавіцца мастацтвам, эстэтыкай і цэніць фатаграфію.

Беларускія аўтары: Пазьняк Зянон

Каталёг: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уступ
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле