Пазьняк Зянон, Цяжкі час, III

Цяжкі час

Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн. 3, артыкулы і матэр’ялы (2003–2010)

Пазьняк Зянон

Том: III

Месца выхаду: Варшава–Нью Ёрк-Вільня

Дата выхаду: 2010

Выдавец: Беларускія Ведамасьці, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве

ISBN: 978-9955-578-12-3

Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва

Copyright © 2010 by Зянон Пазьняк

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [3951]

УДК: 323 1(И76)

Дадатковая даведка: Аўтар выказвае шчырую падзяку спадарыні Фаіне Рымшы і спадару Віталю Пузачу за тэхнічную дапамогу ў працы над гэтай кнігай. Кніга аддрукаваная пры грашовай падтрымцы “Беларускай Фундацыі імя Рамуальда Траўгута” ў Варшаве (асноўны фундатар), а таксама на сродкі аўтара.

Трэцяя кніга „ Канцэпцыі новага беларускага Адраджэньня” („ЦЯЖКІ ЧАС – ПРАЦЯГ”) зьяўляецца прадаўжэньнем другой, мае агульны тытул і нумарацыю старонак па ўсёй кнізе і ў дадатку. Яна зьвязана адной тэмай – адлюстраваньнем „ цёмнага часу” і змаганьня з антыбеларускай сістэмай ўлады. Унутранную акупацыю мы перажываем упершыню ў гісторыі. За шаснаццаць гадоў цёмнага часу вынішчаныя культурная здабыткі, якія ў найцяжэйшых умовах савецкага палітычнага прыгнёту і генацыду ўдалося яшчэ захаваць, зьберагчы і нават памножыць у мастацтве і літаратуры. Цалкам ліквідаванае беларускае нацыянальнае тэлебачаньне, радыё, вынішчаны беларускі друк і выдавецтвы, разбураны саюз пісьменьнікаў і творчыя арганізацыі, практычна, ліквідаванае беларускае навучаньне і беларуская школа, ктастрафічна разбурана сістэма сярэдняй адукацыі. Рэзка абнізіўся культурны і адукацыйны ўзровень моладзі, мізэрнымі сталі духоўныя запатрабаваньні людзей і, як вынік, узьнікае апатыя і бязраднасьць. (фрагмэнт)

Беларускія аўтары: Пазьняк Зянон

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле