Лагвіновіч Іван, Разлукі выраёвыя

Разлукі выраёвыя

Вершы

Лагвіновіч Іван

Месца выхаду: Брэст

Дата выхаду: 2000

Выдавец: Вежа

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2000 by Лагвіновіч І.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Крыніца: http://www.gants-region.info

Паэзія - гэта заўсёды выключэнне з агульнапрынятага: жыццёвых прынцыпаў, светапогляду і, нават, маралі. Бо і сама мараль, нормы паводзін выкрышталізоўваюцца ў паэзіі да вышыняў, у будзённым жыцці практычна недасягальных. У тым ліку і самому творцу паэзіі. Пасляваенным часам дзесяткі тысяч беларусаў зрушыліся са сваіх спадчынных сядзібаў: хто ў пошуках лепшай долі, а хто і следам за рамантычным «савецкім туманам». Так палешучок Іванка з пракаветнага хутара Запрапасць стаў данбаскім шахцёрам Іванам Лагвіновічам. Але ў адрозненне ад іншых паязджан Іванка быў народжаны паэтам, і ў ягонай душы пачалі рыфмавацца, побач з узнёслымі одамі шахцёрскай працы, вобразы з далёкага дзяцінства. Спачатку на той жа мове, якою размаўляў Данбас, - савецкай, бо рускай назваць яе можна было б з вялікай нацяжкай.

Беларускія аўтары: Лагвіновіч Іван

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле