Іпатава Вольга, Знак Вялікага магістра

Знак Вялікага магістра

Раман

Іпатава Вольга

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009

Выдавец: Кнігазбор

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў Кнігарня пісьменніка

Памеры: 296с.

ISBN: 978-985-6930-45-7

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2009 by Вольга Іпатава

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Раман "Знак Вялікага магістра" ахоплівае перыяд з 1388 па 1392 год (апроч эпілогу, які апавядае пра славутую Грунвальдскую бітву 1410 году). Гэта былі вызначальныя гады для лёсу нашай беларускай дзяржавы. Барацьба князя Вітаўта за незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага (сённяшняй Беларусі), распачатая ім супраць стрыечнага брата, вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы (у праваслаўі Якава, у каталіцтве Уладыслава ІІ), скончылася Востраўскім пагадненнем, якое зрабіла немагчымай інкарпарацыю ВКЛ у Польшчу, што было амаль непазбежна пасля Крэўскай уніі 1385 году. У часы Вітаўта нашая краіна сапраўды дасягнула свайго найвялікшага росквіту як у культуры (яна мела нацыянальны беларускі характар), так і на міжнароднай арэне. Вымусіўшы Ягайлу пайсці на замірэнне, Вітаўт тым самым умацаваў мір паміж ВКЛ і Польшчай, што дало свой плён праз васемнаццаць гадоў, калі аб’яднаныя сілы Польшчы і ВКЛ разграмілі магутны Ордэн крыжаносцаў, альбо, як яго яшчэ называлі ў Польшчы, Закон, які рэальна пагражаў народам гэтых краінаў. (Ад аўтара, фрагмэнт)

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле