Быкаў на Свабодзе

Быкаў на Свабодзе

Выданьне другое, дапоўненае

Месца выхаду: Прага

Дата выхаду: 2005

Рэдактар: Навумчык Сяргей

Мастацкі рэдактар: Мацур Генадзь

Выдавец: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе

Памеры: 662с.: iл.

ISBN: 0-929849-08-6

Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Палітыка; Грамадзтва; Крыніцы

Copyright © 2005 Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [9285]

Дадатковая даведка: Крыніца: http://svaboda.org/; Заснавальнік і каардынатар сэрыі Аляксандар Лукашук.; У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі Алеся Адамовіча, Ірыны Быкавай, Юрыя Дзядзінкіна, Уладзімера Кармілкіна, Глеба Лабадзенкі, Андрэя Лянкевіча, Сяргея Навумчыка, Марыі Сэдэрбэрг, Сяргея Шапрана, Уладзіслава Яндзюка, а таксама фотаматэрыялы з архіваў сям’і Васіля Быкава.

...Быкаў сьмяецца ў трубку і кажа: «Ну, калі я вам яшчэ не надакучыў, калі ласка — прышлю». Праз пару дзён пошта прыносіць цяжкую капэрту з новай прыпавесьцю, у лісьце абавязковая прыпіска: «Перадайце прывітаньне вашым мілым дзяўчатам і хлопцам, якія так хораша чытаюць...» У 1965-м супрацоўнікі радыё выдалі ў Мюнхэне аповесьць «Мёртвым не баліць». І вось мы зноў выдаём кнігу Быкава. Шмат гадоў нашыя слухачы першыя знаёміліся зь яго новымі творамі, а таксама меркаваньнямі, ацэнкамі й прагнозамі. Пераважна гэта былі невясёлыя прагнозы, але Быкаў не пагаджаўся, што гэта пэсымізм. Сьвечка надзеі ніколі ня гасла ў ягоных выступах. І ў рэдакцыйных сьценах ён запомніўся заўсёды з прыязнай цёплай усьмешкай, — мы спадзяёмся, ён пачуваў сябе на «Свабодзе» добра і лёгка, сярод сяброў. Апошнія месяцы мы мелі шчасьце сустракацца часьцей — у прагулках па Празе, на імпрэзах, у вулічных кавярнях, дома. І ў шпіталі. За тоўстымі сьценамі «Свабода» лавілася дрэнна, мы прынесьлі яму магнітафон, і ён атрымліваў навіны зь Беларусі ў запісе. Быкаў слухаў «Свабоду» даўно, але пасьля таго, як жыцьцё ў Менску стала нясьцерпным і пачаўся апошні вандроўны пэрыяд ягонай творчасьці, ён не расставаўся з караткахвалевым прымачом. Мы рабілі праграму, ведаючы, што яе будзе слухаць Быкаў. Мы так і будзем рабіць надалей, Васіль Уладзімеравіч. (Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода, Прага)

Выдавецкія сэрыі: Бібліятэка Свабоды

Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле