Ракіцкі Вячаслаў, Беларуская Атлянтыда

Беларуская Атлянтыда

Кніга другая: міты і брэнды калянізаванай нацыі

Ракіцкі Вячаслаў

Publication Place: Прага

Publication Date: 2010

Editor: Гарэлік Кацярына

Graphics Design: Мацур Генадзь

Publisher: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

Book Series: Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе

Sizes: 352с.

ISBN: 978-0-929849-34-8

Category: History; Culture; Belles-Lettres; Society

Copyright © 2010 by Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)

Copy Numbers: BTH — [5113]

Supplementary Data: Крыніца: http://svaboda.org/; Заснавальнік і каардынатар сэрыі Аляксандар Лукашук; У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі з архіву Радыё Свабода і з уласных архіваў удзельнікаў перадачы

Рэстаўратары выраю. Вячаслаў Ракіцкі зь сябрамі робяць справу, якой немагчыма зрабіць: яны вычэрпваюць мора чужых мітаў, бліскучае, цяжкае і сьлізкае, як ртуць, і такое ж небясьпечнае. Яны глядзяць назад і бачаць не мінулае, а таемнае і прышлае. Яны адчыняюць куфар з фамільным срэбрам, а там манэты краіны, якой няма на мапе. Яны выцягваюць са студні ваду, якая нараджае адно ненатольную смагу. Яны здымаюць слой за слоем тынкоўку ў пошуках фрэскі, якой майстра не пасьпеў напісаць, хаця меўся і мог. Яны ваююць зь ценямі, кожны зь якіх мае даўгі нож, што пакідае шрамы, і так ствараецца новы рукапіс і летапіс. Як прысохлы бінт з раны, яны зрываюць з гісторыі прасякнутыя сваёй крывёю чужыя сьцягі, і так паўстаюць іх харугвы. І разыходзіцца мора на два бакі, і йдуць яны сваёй грамадой агромністай па вуліцах беларускай Атлянтыды, дзе ляціць Пагоня, дзе старыя багі яшчэ маладыя, дзе ахвяры недарэмныя, а слава вечная, як памяць, салодкая, як сьляза, і блізкая, як вырай. Яны не азіраюцца. За імі! (Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода)

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле