Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1999
Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства i архіўнай справы
Катэгорыя: Гісторыя
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
УДК: 63.2
Дадатковая даведка: Падрыхтавана ў 1997—1998 гг. у аддзеле археаграфіі БелНДІДАС у рамках навуковай тэмы «Нацыянальная праграма публікацыі архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь». Праект ухвалены на Вучонай Радзе Інстытута (31.03.1998). У распрацоўцы гістарычных раздзелаў (XIII—XIX стст.) сваімі парадамі, кансультацыямі, заўвагамі спрыялі гісторыкі i літаратуразнаўцы М. Біч, Д. Бохан Г. Галенчанка, А.Груша, А. Емяльянчык, А.Жлутка. У. Кароткі, Г.Кісялёў, А. Кіштымаў, П. Лойка, Р. Платонаў, I. Саверчанка, Г. Сагановіч, М. Спірыдонаў, В. Чамярыцкі, М.Шумейка. Цалкам тэкст Праекта з улікам заўваг i з усімі Дадаткамі-напрацоўкамі будзе апублікаваны ў матэрыялах Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Праблемы беларускай археаграфіі»: Да 175-годдзя выходу ў свет «Беларускага архіва старажытных грамат"(11—12 сакавіка 1999 г.)
У кожнай дзяржаве архіўная справа i ўсё, што з ёю звязана (у тым ліку i археаграфія), з'яўляецца асноваю для заканадаўчай дзейнасці. Менавіта ў старажытных архівах назапашваўся багаты вопыт, у ix адбіваліся асаблівасці таго ці іншага рэгіёна, на падставе якіх складваліся, выпрацоўваліся, фармуляваліся законы. Невыпадкова раней кожны павет i меставы магістрат мелі свой архіў. I па тых законах, занесеных у Статуты ВКЛ, стагоддзямі жыла наша дзяржава. Але не будзем кранаць гісторыю, гэтаксама не будзем чапаць іншыя краіны, дзе архіўнай справе надаецца высокі дзяржаўны ўзровень. Варта нагадаць толькі, як пільна ставілася царская адміністрацыя да нашай беларуска-літоўскай спадчыны. Нездарма ў Археаграфічную камісію прыцягваліся лепшыя навуковыя сілы, бо толькі так можна было абгрунтоўваць сваё «гістарычнае» права на новадалучаныя абшары.
Беларускія аўтары: Янушкевіч Язэп
Каталёг: Kamunikat.org