Загаловак на мове арыгіналу: HIER STEHE ICH
Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2004
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады
Copyright © 2004 by Папковіч У.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Гартаванне паэтычнага таленту Уладзіміра Папковіча прыпала на трагічны, насычаны калізіямі час. Ваеннае ліхалецце, арышт энкэвэдзістамі бацькі па лжываму даносу, пасляваенная сіроцкая нішчымніца – той асялок, які і вызначыў яго жыццёвую грамадзянскую пазіцыю, і стаў грунтам мастацка-эстэтычных пошукаў і іх увасаблення ў літаратурнай творчасці. Спавядальнасць радка, заглыбленасць ва ўнутраны свет чалавека, непрыманне гвалту і хлусні, а недзе – асабліва ў творах апошніх гадоў – і трагізм ад усведамлення немагчымасці змяніць да лепшага наш недасканалы свет – галоўныя рысы паэзіі Уладзіміра Папковіча. А яшчэ – мудрая прастата, што бярэ пачатак з глыбокай, заснаванай на добрым веданні рэалій жыцця павагі да спаконвечных, ды так часам нямодных у сучасным свеце маральных каштоўнасцей: дабрыні, спагадлівасці, шчырасці. Тая прастата, што, не зніжаючы моцы філасофскага гучання паэтычнай думкі, робіць яе здабыткам кожнага, хто здольны бачыць у мастацкім слове адбітак уласных эмоцый і перажыванняў.
Беларускія аўтары: Папковіч Уладзімір
Каталёг: Kamunikat.org