Сасноўскі Зміцер, Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага

Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага

Сасноўскі Зміцер

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2010

Editor: Андрэева Валянціна

Publisher: Кнігазбор

ISBN: 978-985-6976-52-3

Category: History; Culture

Copyright © 2010 by Зміцер Сасноўскі

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)

Copy Numbers: BTH — [2301]

UDC: 78.03(476)

Supplementary Data: Аўтар выказвае шчырую падзяку Польскаму Інстытуту ў Мінску за падтрымку ў выданні кнігі

Падрыхтоўка рыцара абавязкова ўключала засваенне комплексу сігналаў, неабходных для вайсковага побыту, вартавой службы і арганізаванага ўдзелу ў бітвах. У «Слове пра паход Ігаравы» пра жыццё сапраўднага ваяра сказана, што ён народжаны пад вайсковымі трубамі: «под трубами повиты, под шлемами взлелеяны, с копья вскормлены». Пра каштоўнасць вайсковых музыкаў сведчыць тое, што пры абмене ваеннапалоннымі музыкаў залічвалі да афіцэраў. Нездарма Ф. Скарына ў прадмове да «Кнігі 2-га закону Маісеева» апісаў важнасць разумення рыцарамі сігналаў тр уб: «Некое же право — рицерское или военное, е же на войне соблюдаемо бываеть, яко справовати полки, знати своя места, розумети глас труб…». Музыкі былі важнай часткай вайсковай інфраструктуры, без іх вой ска было некіруемым. На барабанах, трубах, рагах, горнах, званах выконваўся ўвесь комплекс вайсковых сігналаў: вартавыя, баявыя (трывога, атака, адыход), маршавыя і парадныя. Музычныя сігналы служылі сродкам інфармацыі ў ваенным побыце: пад’ём, адбой, абед, пачатак малітвы і інш. Да рыцарскай музычнай культуры аднясем таксама і музыку шляхецкага асяроддзя, якая гучала ў мірны міжваенны час. (Прадмова, фрагмэнт)

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле

View/ Download This Chapter/ Article... Прадмова
View/ Download This Chapter/ Article... Сігнальная музыка
View/ Download This Chapter/ Article... Паходныя капэлы
View/ Download This Chapter/ Article... Баявая духоўная музыка
View/ Download This Chapter/ Article... Парадныя вайсковыя аркестры
View/ Download This Chapter/ Article... Рыцарская паэзія
View/ Download This Chapter/ Article... Рыцарскі эпас
View/ Download This Chapter/ Article... Мірны рыцарскі побыт
View/ Download This Chapter/ Article... Народныя спевы пра рыцараў
View/ Download This Chapter/ Article... Літаратура
View/ Download This Chapter/ Article... Змест