Хаўстовіч Мікола, Шляхамі да беларускасці

Шляхамі да беларускасці

Нарысы, артыкулы, эсэ

Хаўстовіч Мікола

Месца выхаду: Warszawa

Дата выхаду: 2010

Выдавец: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego

ISBN: 978-83-60951-08-8

Катэгорыя: Беларуская мова; Культура; Мэтадычная літаратура; Літаратуразнаўства

Copyright © 2010 by Хаўстовіч Мікола, Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Recenzenci: prof. dr hab. Aleksander Barszczewski – Uniwersytet Warszawski, prof. dr hab. Michaś Tyczyna – Narodowa Akademia Nauk RB

Пад найменнем “беларуская літаратура” мы павінны разумець усю літаратуру беларускага народа, г. зн. прыгожае пісьменства ад пачатку ХІ ст. да нашых дзён. За гэты час шмат разоў і карэнным чынам змяняліся гістарычныя ўмовы жыцця беларускага народа, але, думаецца, абавязкова захоўвалася духоўная сувязь з мінулым, у большай або меншай ступені заўсёды ўлічваўся мастацкі вопыт папярэднікаў. Развіццё беларускага літаратуразнаўства дазволіла ў апошнія дзесяцігоддзі ўзняцца на новы ўзровень асэнсавання духоўнае спадчыны нашых продкаў. Думка, што беларуская літаратура – гэта літаратура, створаная беларусамі пра беларусаў ды Беларусь і ў першую чаргу для беларусаў, сёння ўсё часцей і часцей гучыць у навуковых працах беларускіх філолагаў. Так, напрыклад, акадэмік І. Навуменка заўважае, што “Марцінкевіч служыў беларускай ідэі. Польскамоўныя творы, якія колькасна раўняюцца або нават перавышаюць напісанае па-беларуску, пацвярджаюць гэтую думку. Бо і ў іх гутарка ідзе пра Беларусь, пра яе мінулае, пра тое, што шляхта, у тым ліку і багатая, складае адно цэлае з беларускім народам. А што датычыць таго, што шляхта гаворыць папольску, то гэта абумоўлена гістарычнымі акалічнасцямі яе бытавання” (Прадмова, фрагмэнт)

Беларускія аўтары: Хаўстовіч Мікола

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле