Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2008
Выдавец: ВТАА Права і эканоміка
Памеры: 148с.
ISBN: 978-985-442-603-7
Катэгорыя: Гісторыя; Мэтадычная літаратура; Грамадзтва; Літаратуразнаўства; Біяграфіі
Copyright © 2008 by Мікола Хаўстовіч
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
УДК: 883.2(09)(082)
Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: прафесар доктар габілітаваны Аляксандар Баршчэўскі, доктар Юзаф Зямчонак
22 кастрычніка 1856 году памёр на выгнанні ў Архангельскай губерні Рамуальд Падбярэскі, выдавец, публіцыст, краязнавец і фалькларыст. Ён нарадзіўся ў Вільні, дзе скончыў гімназію, затым вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. Доўгі час жыў у Пецярбургу. Выдаваў розныя часопісы й альманахі, але найперш праславіўся выданнем кнігі Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных аповедах". У 1850 годзе Рамуальда Падбярэскага за антырасійскую дзейнасць арыштавалі й выслалі ў Архангельскую губерню, дзе ён і памёр. Кніга Міколы Хаўстовіча, даследчыка і літаратуразнаўцы, апісвае жыццёвы і творчы шлях вядомага літаратара. У дадатку змешчаны шэраг яго артыкулаў і нарысаў, напісаных ў 40–я гады ХІХ ст.
Беларускія аўтары: Хаўстовіч Мікола
Каталёг: Kamunikat.org