Хаўстовіч Мікола, Гісторыя беларускай літаратуры 30–40-х гг. XIX ст.

Гісторыя беларускай літаратуры 30–40-х гг. XIX ст.

Дапаможнік для студэнтаў філал. спец. вышэйш. навуч. устаноў.

Хаўстовіч Мікола

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2001

Выдавец: БДУ

Памеры: 171с.

ISBN: 985–445–548–3

Катэгорыя: Мэтадычная літаратура; Літаратуразнаўства

Copyright © 2001 by Мікола Хаўстовіч, БДУ

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

УДК: 883.2(09) “18”(075.3)

Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: доктар філалагічных навук, прафесар І.Ф. Штэйнер, кандыдат філалагічных навук В.А. Чамярыцкі

Даследчыкі беларускай літаратуры акрэсліваюць перыяд гісторыі літаратуры 30-40-х гадоў дзевятнаццатага стагоддзя – перыядам Новай літаратуры. Новая беларуская літаратура развівалася ў двух сустрэчных кірунках: з аднаго боку, у сялянскім асяроддзі, якое зберагала фальклор і мову продкаў, з'яўляліся паэты і літаратурныя творы, пераважна ананімныя («Віншаванне бондара Савасцея», «Імяніннае віншаванне», «Вясна гола перапала» і інш.), а з другога — польскамоўныя аўтары, ураджэнцы Беларусі, якія, выкарыстоўваючы фальклор і звяртаючыся да гістарычных праблем народнага жыцця, імкнуліся, каб іх творы траплялі пад «саламяныя стрэхі». Гэта зрабіла натуральным беларуска-польскае моўна-літаратурнае суіснаванне пад вокладкамі аднаго выдання, у якіх беларускаму слову адводзілася вядучая роля ў мастацкім і маральна-этычным планах. У падручніку, апрацаваным Міколам Хаўстовічам, даецца характарыстыка літаратурнага працэсу на Беларусі ў 30–40-я гг. ХІХ ст. Аналізуецца творчасць беларуска- і польскамоўных літаратараў Беларусі сярэдзіны ХІХ ст., асвятляюцца пытанні, прадугледжаныя праграмай для вышэйшых навучальных установаў.

Беларускія аўтары: Хаўстовіч Мікола

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле