Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009
Рэдактар: Сачанка Барыс
Выдавец: Саюз беларускіх пісьменнікаў
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”
Выдавецтва/ друкарня: Кнігазбор
Памеры: 360с.
ISBN: 978-985-6930-32-7
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2009 by Віктар Казько, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Кнігазбор
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [10798]
У новай кнізе вядомага беларускага празаіка сабраныя эсэ ды публіцыстычныя творы апошніх гадоў. Назвы твораў гавораць самі за сябе: “Дзікае паляваньне каралёў сталіншчыны”, “Абуджэньне памяці”, “Так на Беларусі хаваюць прарокаў”, “Зазірнуць у вочы свайму “Я”, “Я вам ніколі ня хлусіў” і інш. Зборнік твораў адметны, як і ўся творчасьць Віктара Казько вастрынёю і надзённасьцю, болем за родную мову, краіну ды культуру. Чытаючы філязофскія разважаньні Віктара Казько, пераплеценыя фактамі з недалёкага мінулага, пачынаеш разумець, што сёньняшняя Беларусь загубілася ў хлусьні і цемры “савецкай стабільнасьці” і ніяк не хоча зь яе выбірацца, бо і сёньня валадарыць той, для каго цемра, страх і боль іншых – плённая глеба. Нягледзячы на пэсімістычны вобраз, аўтар не пакідае надзею і веру ў беларускі народ, які для Віктара Казько – крыніца натхненьня і трываньня ў цяжкія часы дэнацыяналізацыі, дыктатуры і амаральнасьці.
Беларускія аўтары: Казько Віктар
Выдавецкія сэрыі: Кнігарня пісьменніка
Выдавецкія сэрыі: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў
Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB