Месца выхаду: Вільня
Дата выхаду: 2009
Выдавец: Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
Выдавецкая сэрыя: Сучасная беларуская прысутнасць у Вільні
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Грамадзтва; Турыстыка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выданне стала магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных справаў Літоўскай Рэспублікі, Траставага фонда Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і арганізацыйнай падтрымцы “Аб’яднанага цэнтра беларускіх ініцыятываў” (JUBIC). Серыя “Сучасная беларуская прысутнасць у Вільні” выпушчаная адмыслова для азнаямлення як беларусаў, так і літоўцаў з гісторыяй і сучасным станам беларусаў на Віленшчыне. Дзве мовы (беларуская і літоўская), фотаздымкі ды мапы-схемы дадуць вам дадатковыя магчымасці ў пошуку прысутных у выданнях мясцінаў, установаў і інш.
Дадзены нумар культурна-інфармацыйнага выдання створаны адмыслова для азнаямлення з мясцінамі, што звязаныя з беларускім жыццём у Вільні ў сярэдзіне ХІХ – пачатку ХХ ст. Вы зможаце азнаёміцца з сучасным станам беларускай прысутнасці ў Вільні, паблукаць па вуліцах ды месцах, дзе блукалі славутыя беларусы. Паглядзець на тое ж неба, на якое глядзелі выбітныя дзеячы беларускай культуры, падыхаць паветрам, якім дыхалі беларускія адраджэнцы. Безумоўна, мы не зможам адлюстраваць усё тое, што мелі беларусы на той момант, але гэта нашая маленькая спроба і крок наперад да аднаўлення беларускай гістарычнай памяці. У дапамогу да тэкстаў на беларускай і літоўскай мовах – шырокая падборка фотаздымкаў і мапаў-схемаў. Жадаем вам прыемнага падарожжа! (Ад аўтара)
Беларускія аўтары: Атаманчык Кірыл
Выдаўцы і выдавецтвы: Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
Каталёг: Kamunikat.org