Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2010
Выдавец: Галіяфы
Выдавецкая сэрыя: Другі фронт мастацтваў
Памеры: 176с.
ISBN: 978-985-6906-35-3
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2010 by Ілля Сін, Галіяфы
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
УДК: 821.161.3-31
Дадатковая даведка: Серыя заснаваная ў 2000 годзе. Рэдакцыйная калегія серыі: Зміцер Вішнёў (галоўны рэдактар), Міхась Башура, Валянцін Акудовіч, Ілля Сін. Аўтар выказвае падзяку стыпендыяльнай праграме «Homines Urbani» таварыства «Villa Decius» (Кракаў) і асабіста спадарыням Дануце Глондыс і Рэнаце Срэдніцкай за магчымасць працы над гэтымі тэкстамі.
Фантасмагарычны раман Іллі Сіна «Тэатральныя дэманы» пра падводнае падарожжа па затопленым Менску. Сама назва - «Тэатральныя дэманы» - наводзіць на думку, што гэтым разам карыфей бязглуздзіцы будзе дэканструяваць Міхаіла Булгакава. Сатырычнае апісанне ўмоўнай рэдакцыі толькі падмацоўвае страхі, але праз колькі старонак раптам пачынаецца юрліва выпісанае наследванне Кафцы, а скончваецца ўсё так, нібы апавяданне прэтэндавала на ўваходжанне ў зборнік Сарокіна «Пір». Але ж знойдуцца чытачы, што павераць, быццам Сін прыдумаў усё гэта сам... Літаратар адзначыў, што яго кніжка "Тэатральныя дэманы" навеяная ўнутраным жыццём, перададзеным у вельмі апасродкаванай форме гульні, а таксама стужкай Інгмара Бергмана "Гадзіна ваўка". На пытанне, ці шмат чытачоў у такой кнігі, ён адказаў, што не ведае. "Чукча не чытач, чукча — пісьменнік", — сказаў Сін.