Месца выхаду: Варшава-Нью Ёрк, Вільня
Дата выхаду: 2010
Выдавец: Беларускія Ведамасьці, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве
Памеры: 476с.: іл.
ISBN: 9955-9337-5-5
Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Правы чалавека; Крыніцы
Copyright © 2010 by Зянон Пазьняк
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
УДК: 323(И76)
Дадатковая даведка: На першай старонцы вокладкі фота з Сеціва невядомага аўтара, на апошняй – фрагмэнт з фота Васілісы.
Зьмест кнігі Зянона Пазьняка – гэта збор выбраных артыкулаў, выступаў, аналітычных матэрыялаў аўтара, надрукаваных у пэрыядычным Беларускім і замежным друку на працягу другой паловы 90-х – пачатку 2000-х гадоў (па 2002 год уключна). Кніга складаецца з дзьвух частак. У першай частцы сабраныя выбраныя артыкулы, у якіх акрэсьленыя праграма і задачы палітычнай дзейнасьці Беларускага Адраджэньня (найперш Беларускага Народнага Фронту і палітычнай партыі Фронту (КХП–БНФ) ў змаганьні з антыбеларускім рэжымам і ўнутранай акупацыяй краіны за свабоду і дэмакратыю, за абарону незалежнасьці і беларускай культуры. Разглядаюцца таксама пытаньні паліталёгіі, этыкі, гісторыі, стратэгіі і тактыкі Беларускага Адраджэньня. У другой частцы кнігі, якая акрэсьлена як “Дадатак”, падаюцца выбраныя тэксты, фатаграфіі, дакуманты і копіі дакумантаў, артыкулаў, палітычных заяваў, зваротаў і мэмарандумаў па беларускай палітыцы і культуры.
Беларускія аўтары: Пазьняк Зянон
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор