Покліч Волі, 6 (55) 2009

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

6 (55) 2009

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2009-03

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Пакаранні за бел-чырвона-белыя сьцягі. У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску пакаралі ўдзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі 25 сакавіка. За правядзеньне несанкцыянаванай акцыі судзьдзя Алена Казілава аштрафавала ся­бра КХП БНФ Сяргея Каваленку на 700 тысяч рублёў. Ягоныя аднадумцы Ігар Базараў і Вале­ры Аляксандраў атрымалі штрафы памерам 70 тысячаў рублёў. Спадары Каваленка, Базараў і Аляксандраў пацьвердзілі ў судзе, што 25 сакавіка знарок выйшлі на плошчу Свабоды ў Віцебску зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, каб нагадаць мінакам пра гістарычнае сьвята — Дзень аб­вяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Ігар Базараў і Валеры Аляксандраў узялі ўдзел у падобнай акцыі ўпершыню, а Сяргей Каваленка ўжо ня першы год у Дзень Волі выходзіць у цэнтар Віцебску з нацыянальным сьцягам. Суд таксама не ўпершыню карае пар­тыйнага актывіста штрафамі і суткамі арыш­ту. Камэнтуючы судовую пастанову і досыць вялікі штраф, спадар Каваленка зазначыў, што ніколькі не шкадуе пра свой учынак: “Не шкада. Бо за волю трэба плаціць, я так лічу. У Бібліі напісана, што пакуты трэба ўспрымаць з радасьцю. І я сёньня быў дужа рады”.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле