Крывінка, 19 (59) 2009

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

19 (59) 2009

Publication Place: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Publication Date: 2009-11

Editor: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Нацыянальная трагедыя. 30-га кастрычніка суседняя Расея афіцыйна адзначала Дзень смутку: Дзень растраляных, высланых, зніклых бясследна ў савецкія часы. Загінулых у час рэпрэсій паміналі па ўсёй Расеі, бо яны ёсць у кожным населеным пункце былога СССР. Бяда заходзіла ў кож­ную без выключэння хату. З афіцыйным асуд­жэннем тагачасных падзей выступіў расейскі прэзідэнт. Беларусь на афіцыйным узроўні такой даты не адзначае. І не таму, што тая бяда абышла нашу краіну. Наадварот. Менавіта мы, як ніхто іншы, маем грунтоўную падставу мець падобную дату ў календары. Бо толькі за адзін дзень 29-га кастрычніка 1937-га года ў Беларусі былі расстраляныя каля 100 прадстаўнікоў творчай і навукова-тэхнічнай інтэлігенцыі. Гэта вялізны спіс, кожнае імя ў якім мае нацыянальную каштоўнасць. Ся­род расстраляных 22 пісьменнікі: Міхась Зарэцкі, Платон Галавач, Міхась Чарот, Тодар Кляшторны… Беларуская літаратура была поўнасцю вынішчана. Прафесійны занятак роднай мовай прыраўнялі да найбольшага злачынства. Жонак і дзяцей растраляных кінулі ў канцэнтрацыйныя лагеры. Сённяшнія беларускія ўлады працягваюць сталінскія традыцыі. Інакш нельга патлума­чыць тую абыякавасць да роднага слова і да трагедыі трыццатых гадоў. Нязгодныя з афіцыйным сталінскім курсам знікалі без суда і следства, так што і сёння месцы паха­вання многіх невядомыя.

Catalog: Kamunikat.org

Periodicals: Крывінка

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле