Кніганоша, 2

Кніганоша

інфармацыйны бюлетэнь

2

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010-03

Рэдактар: Шкала В.

Выдавец: МГА ЗБС Бацькаўшчына, ГА Саюз беларускіх пісьменннікаў

Copyright © 2010 by Кніганоша

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Распаўсюджваецца на правах унутранай дакументацыі. Наклад 299 асобнікаў. №1, 12.01.2010.; Адказны за нумар — В. Шкала; Адрас рэдакцыі: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 15, 220030, тэл./факс: (+375 17) 200 70 27.

Алесь Камоцкі: “Eсё ў свеце проста. калі мы пра гэта забываем, тады ўсё становіцца складана”. — Спадар Алесь, распавядзіце, калі ласка, як узнікла ідэя выдання кнігі афарызмаў Рыгора Барадуліна “Навошта”? — Гісторыя доўгая, цягнецца яна з 2003 года, калі я рабіў кнігу сумесна з Вадзімам Грудзьком “Край”, якая выйшла ў пачатку 2005 года. Нам хацелася зрабіць кнігу без перадузятасці, вачыма простага чалавека, які адно толькі фіксуе наваколле. Таму наш “Край” выйшаў з фотаздымкамі без подпісаў, каб не падштурхоўваць чытача-гледача да высновы. Фотаздымкі мы змясцілі розныя, прыгожыя і не вельмі, каб паказаць жыццё такім, якім яно ёсць. Нават нумарацыю старо­нак прыбралі, а ўсярэдзіне кнігі — прадмова, ці сяродмова Рыгора Барадуліна. Потым у аздабленні фотаздымкаў я выдаў кнігу паэзіі “48”, дзядзька Рыгор вельмі ўхваліў тое вы­данне і загарэўся выдаць кнігу сваёй лірыкі ў атачэнні фотаздымкаў. Cпачатку і мелася выдаць вершы Рыгора Барадуліна, але потым, у адзін дзень, я змяніў канцэпцыю і адабраў барадулінскія афарыз­мы. Назваліся яны ў нас вершасказамі. Фотаздымкі я папрасіў у Джона Кунстадтэра, былога супрацоўніка ам­басады ЗША ў Беларусі. Джон за час свайго кароткага знаходжання ў нашай краіне паспеў закахацца ў Бела­русь і цяпер штогод з фотаапаратам наведвае розныя куткі нашай Бацькаўшчыны. Ён паабяцаў мне 20 000 фотаздымкаў, але потым злітаваўся нада мною ды даў 1 000, з якіх я выбраў тое, што выбраў. Атрымалася простая рэч — жыццё вачыма старонняга чалавека, які любіць Беларусь...

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Кніганоша

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле