Сустрэчы, 1 (13) 1990

Сустрэчы

Часопіс Беларускага Аб'яднання Студэнтаў

1 (13) 1990

Месца выхаду: Варшава

Дата выхаду: 1990

Рэдактар: Ваўранюк Мікола

Рэдакцыйная калегія: Гаўрылюк Храсціна, Кучынская Барбара, Наўмчук Анна, Пякарскі Міраслаў

Мастацкі рэдактар: Навацкі Юрка

Выдавец: Беларускае Аб'яднанне Студэнтаў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У 10-11 нумары нашага часопіса тадышні галоўны рэдактар Аляксандр Максімюк катэгарычна заявіў, што "Сустрэчы" будуць органам Рады культуры Студэнтаў беларускай нацыянальнасці да скону дзён /або Рады культуры/. Яго словы былі прарочымі, але толькі для Рады. Мінулы год не паказаў аніякіх праяваў ейнага жыцця. Трэба адкрыта сказаць - Рада культуры даканала свой век. Слава ёй за тое, што эрабіла дзеля інтэграцыі студэнцкага асяроддзя. Прыйшоў новы час, змянілася сітуацыя. Усім стала ясна, што не будзе ніякіх грошай на нашу выдавецкую справу з боку старога мецэнаса - Згуртавання польскіх студэнтаў. Праўда, і ў мінулым з гэтым мецэнатам бывала па-рознаму. Не адзін нумар "Сустрэчаў" быў надрукаваны за грошы рэдактараў і спагадлівых старэйшых сяброў. Апека ЗПС зводзілася да легалізацыі часопіса і дазваляла аформіць неабходныя клопаты з цэнзурай. Цяпер ніхто хіба ў Польшчы толкам не ведае, ці цэнзура ўвогуле існуе. Калі нават так выдаецца, што яе інгерэнцыя звядзецца да пільнавання больш уплывовых выдавецтваў і "Сустрэчы" прабпемаў з ёю мець не будуць.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сустрэчы

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле