Гілевіч Ніл, Добры анёл беларускасці

Добры анёл беларускасці

Штрыхі да партрэта Ніны Іванаўны Гілевіч

Гілевіч Ніл

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2007

Рэдактар: Лялько К.

Выдавец: Pro Christo

Памеры: 144с., 4 л. уклейкі

ISBN: 978-985-6628-99-6

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2007 by Ніл Гілевіч

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Ніна Іванаўна Гілевіч, жонка паэта, добры анёл беларускасці. Кніга памяці, кніга пра асобу, якая па-сутнасці, заўсёды была крыху ў цені, але ўвесь час побач, а ў некаторых справах далёка наперадзе свайго мужа. Маладосць, знаёмства, сумеснае жыццё, змаганне з хваробай. Ніна Гілевіч, якая крочыла праз жыццё з высока паднятай галавой, была апірышчам сям’і, дарадчыкам, першым чытачом твораў свайго мужа, найважнейшвм крытыкам, жонкай, маці, сяброўкай, паплечніцай. Менавіта такой прадстае яна на старонках кнігі. Смерць забрала з сабою цудоўную асобу, якая многім давала сілу і для змагання, і для пераадолення цяжкасцяў. Не дазваляла на слабінку ні сабе, ні блізкім. Мовазнаўца, тонкі цаніцель жывога народнага гумару, пільны даследчык беларускага слова была скарбонкаю ведаў, энцыклапедыяй цытатаў, параўнанняў, эпітэтаў. Была дасканалым знаўцаю літаратуры з пункту гледжання мовы. Была...Была... Была... Кніга Ніла Гілевіча – вянок у памяць Анёла. Каб не загінула імя, каб захаваўся вобраз, каб не занікла памяць пра асобу, пра чалавека, пра руплівіцу на ніве беларускасці. (Н.Г.)

Беларускія аўтары: Гілевіч Ніл

Выдаўцы і выдавецтвы: Pro Christo

Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Фатаграфіі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле