Месца выхаду: Вільня
Дата выхаду: 2009
Выдавец: ЕГУ
Памеры: 372с.
ISBN: 978-9955-773-23-8
Катэгорыя: Гісторыя; Грамадзтва
Copyright © 2009 by Шыбека Захар, ЕГУ
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
УДК: 947.6: 316.334.56
Дадатковая даведка: Рэкамендавана да выдання: Навуковай Радай Інстытута гістарычных даследаванняў Беларусі ЕГУ (пратакол № 1 ад 22 студзеня 2009 г.) Рэдакцыйна-выдавецкiм саветам ЕГУ (пратакол № 8 ад 29 студзеня 2009 г.); Рэцэнзенты: Соркіна І. В., кандыдат гістарычных навук, дацэнт Гродзенскага Дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы; Харэўскі В. Я., кандыдат эканамічных навук, дацэнт кафэдры культуралогіі Беларускага Дзяржаўнага ўнівэрсітэта культуры і мастацтваў; Выданне здзейснена пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і Савета Міністраў Паўночных Краін; Выданне здзейснена пры ўдзеле Польскага Інстытута і кніжнага праекту «Кнігарня «Наша Ніва»
Кніга беларускага гісторыка Захара Шыбекі адметная тым, што аўтар робіць спробу ўпісаць беларускія землі ў агульнасусьветны працэс урбанізацыі, вызначыць яго этапы, паказаць наступствы і пэрспэктывы далейшага разьвіцьця. Захар Шыбека здаўна цікавіўся ўрбаністыкай, да таго ж праца па гэтай тэме была зьвязаная і з выкладчыцкай працаў па выкладаньні эканамічнай гісторыі Беларусі і замежных краінаў, а потым і аднайменнага спэцкурса ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсітэце. Пры гэтым аўтар зазначае, што тэма урбаністыкі ў гісторыі Беларусі настолькі шырокая, што не мела сэнсу зьбіраньне ў межах гэтага выданьня як мага больш фактаў. У выданьні “Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет» Захар Шыбека прапануе сваю ўласную вэрсію і заклікае да дыскусіі па тэме урбаністыкі ў Беларусі. Такім чынам аўтар заахвочвае да далейшага вывучэньня і паглыбленьня ведаў на тэму разьвіцьця горадабудаўніцтва ў Беларусі. (З. К.)
Беларускія аўтары: Шыбека Захар
Выдаўцы і выдавецтвы: Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
Каталёг: Kamunikat.org