Хадановіч Андрэй, Старыя вершы

Старыя вершы

Хадановіч Андрэй

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2003

Рэдактар: Бушлякоў Юрась

Выдавец: Логвінаў

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2003 by Андрэй Хадановіч

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Нішто, здаецца, не выклікала столькі нараканьняў у нашай літаратуры, як адсутнасьць у ёй інтэлектуалізму. Беларускі пісьменьнік заўсёды адчуваў сябе “сенам на асфальце”, а таму асабліва “не вытыркаўся”, розуму не дэманстраваў. Калі й зьяўляўся хто “дасьведчаны”, то, па-першае, адразу залічваўся ў арыгіналы; па-другое, у авангардысты; па-трэцяе, у вальнадумцы. Да нядаўняга часу пісьменьнік-інтэлектуал пачуваўся самотным, не раўнуючы Мэльмот-вандроўнік, а таму й вершы яго аптымізмам не вызначаліся, з трыбунаў і ў застольлях не чыталіся. Сёньняшняе жыцьцё літаратуры адметнае сваёй разнастайнасьцю. І нават інтэлектуалізм наш ужо разнастайны. Напрыклад, паэзію Андрэя Хадановіча зь нічыёй іншай зблытаць немагчыма. “Ружавашчокі дэкаданс” – так можна было б паэтычна акрэсьліць стыль, у якім ён працуе, хаця слова “працуе” выглядае недарэчным: верш яго, нягледзячы на клясычныя формы, успрымаецца лёгка, хутка і выклікае бясконцыя выбухі сьмеху. Жыцьцялюб Хадановіч незаўважна ламае традыцыйныя ўяўленьні, што інтэлектуалізм – гэта цьмянае, нечытэльнае рэчыва для абраных. (Дыстрыбутар харызмы, фрагмэнт)

Беларускія аўтары: Хадановіч Андрэй

Выдаўцы і выдавецтвы: Логвінаў

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся ніга ў адным файле