Месца выхаду: Białystok
Дата выхаду: 1993
Рэдактар: Łuba Witalis
Выдавец: Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk
Памеры: 134 с., 21см
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [716], [717]; EEDC — [1929]; MiOKB — [3106]
Сыгнатура: XIV.2.Jan
У кнізе — «Dolinie pełnej losu» — абедзьве галоўныя лініі творчасьці Яновіча, акрэсьлім іх троху інакш, чымся дагэтуль, а менавіта: першую — як насьвятленьне драбніцаў сьвету імклівым здогадам і паэтычным словам, а другую — як парадкаваньне загубленага ў сьвеце пачуцьця супольнасьці шляхам дасьледаваньня яго гісторыі і пэрспэктываў, якое не абмяжоўваецца толькі слоўнай інтэрвэнцыяй у яго бытаваньне, дык вось, у «Dolinie pełnej losu» абедзьве гэтыя лініі зыходзяцца і пераплятаюцца. Да якога менавіта жанру належыць гэтая кніга — вызначыць даволі цяжка, як і досыць часта ў выпадку літаратурных гібрыдаў, якія выходзяць з-пад паслушэнства літаратурных дырэктываў якога-небудзь аднаго жанру, кіруючыся вышэйшым правам аўтарскай вернасьці сабе, сваім дазнаньням, роздумам, прыхамацям, свабодзе іх выяўленьня і спалучэньня ня толькі адвольным, але адважным і не патрабуючым у прынцыпе тлумачэньня чынам. Разьвітая аўтабіяграфія? Эсэ? Сацыялягічны запіс з элемэнтамі псыхааналітычнай інтраспэкцыі? (Апошняе прагучала надзвычай навукова, хаця ў «Dolinie pełnej losu» можна ўгледзець і гэткі зьмест, што, аднак, не адбіваецца ні ў якім разе ні на стылі, ні на прыродзе літаратурнай нарацыі.)
Беларускія аўтары: Janowicz Sokrat
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | EEDC | MiOKB | Прыватны кнігазбор