Вольная Серабранка, 4 (16) 2009

Вольная Серабранка

Мясцовае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданьне

4 (16) 2009

Miejsce wydania: Менск

Data wydania: 2009-04

Redaktor: Лагодны Артур

Wydawca: Супольнасць дэмакратычных актывістаў Ленінскага раёна г. Мінска

Copyright © 2009 by Вольная Серабранка

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Па кім звоніць чарнобыльскі звон? “Чарнобыльскі Шлях” адбудзецца 26 красавіка, збор а 12 гадзіне каля будынка Акадэміі навук. Мяркуецца, што шэсце пройдзе праспектам Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа, а адтуль да чарнобыльскай капліцы, што на рагу вуліц Карастаянава і Арлоўскай. Імпрэзы пройдуць у абласных цэнтрах Беларусі, а таксама на Ас­травеччыне. Цэнтр падтрымкі чар­нобыльскіх ініцыятыў будзе ладзіць прагляд фільмаў на чарнобыльскую тэматыку ў Мінску і рэгіёнах. Надзённыя праблемы. З дня катастрофы прайшло ўжо 23 гады, а праблемы, абумоўленыя Чарнобылем, засталіся і сёння. Пра­цэс паўраспаду атамных элементаў цягнецца не адно стагоддзе. Здаец­ца, беларусы ўжо прызвычаіліся да падвышанага радыяцыйнага фону, з найбольш забруджаных тэрыторый людзей адсялілі. Удзельнікі лікві­дацыі наступстваў даўно сышлі ў нябыт. Аднак і зараз у кожнага другога жыхара Беларусі назіра­юцца павелічэнні шчытападобнай залозы, нараджаюцца немаўляты з фізічнымі і разумовымі адхілення­мі, моцна церпіць рэпрадуктыўная функцыя.

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле