Запольская Яна, Яновіч Сакрат, Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

У гасьцях у Сакрата Яновіча

Запольская Яна, Яновіч Сакрат

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2009-04-12

Рэдактар: Запольская Яна

Выдавец: Беларускае Радыё Рацыя

Выдавецкая сэрыя: Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

Катэгорыя: Радыёперадачы

Copyright © 2009 by Беларускае Радыё Рацыя

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Сакрат Яновіч - беларускі і польскі празаік, драматург, публіцыст, грамадскі дзеяч. Сябар Саюза польскіх пісьменьнікаў з 1970 г. Ганаровы сябар Міжнародчай Акадэміі навук Еўразіі і Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Нарадзіўся С. Яновіч у Крынках у сям’і шаўца, Канстанціна Яновіча, які меў таксама трохгектарную гаспадарку. У школе спрабаваў пісаць вершы па-польску і па-руску. У 1950 г. адправіўся з Крыпак у „вялікі горад Беласток”, дзе скончыў электратэхпікум (1955) і затым (завочна) аддзяленне беларускай філалогіі Настаўніцкага інстытута (1962). Працаваў журналістам у штотыднёвіку „Ніва”, кіраваў аддзелам галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства. У 1973 г. завочна скончыў факультэт польскай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Пратэстуючы супраць бюракратызацыі ўлады, быў вымушаны пайсці на „чорную работу” — рабіў кладаўшчыком, тэхнікам бяспекі працы, што ўзбагаціла яго жыццёвымі назіраннямі. Быў старшынёй Клуба Саюза польскіх пісьменнікаў у Беластоку (1976-1981). У апошнія гады ўсё больш займаецца палітычнай дзейнасцю, змагаецца за роўныя правы беларусаў Беласточчыны з палякамі. Адзін з заснавальнікаў Беларускага незалежнага выдавецтва (1981-1987). Старшыня партыі Беларускае дэмакратычнае аб’яднанне (з 1990). Жыве ў мяст. Крынкі Беластоцкага ваяв. Яго дом (т. зв. Villa Sokrates) стаў беларускім культурным асяродкам. Тут атрымала бясплатна памяшканне рэдакцыя штомесячніка „Czasopis”.

Беларускія аўтары: Яновіч Сакрат

Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Радыё Рацыя

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся перадача ў адным файле    play