Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2009-03
Рэдактар: Лагодны Артур
Выдавец: Супольнасць дэмакратычных актывістаў Ленінскага раёна г. Мінска
Copyright © 2009 by Вольная Серабранка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Рынкавы індыкатар. Паводле супрацоўнікаў рынку “Свелта”, справы ў прадпрымальнікаў пагаршаюцца. Дзяржава падвысіла падаткі, а пакупнікоў рэзка паменела. Пад ціскам стыхійных пратэстаў пасля разавай дэвальвацыі напачатку года ўдалося дабіцца зніжэння арэндных ставак на 20%, аднак арэндныя плацяжы працягваюць налічацца ў еўра, і ад “паўзучай” дэвальвацыі ніхто не абаронены. Урад з новага года павялічыў каэфіцыент, які прымяняецца да стаўкі адзінага падатку і НДС з 1,5 да 2-х, гэта значыць плаціць даводзіцца на 33% болей. Акрамя павелічэння падатковай нагрузкі прадпрымальнікі сутыкнуліся з рэзкім падзеннем попыту насельніцтва на пэўныя катэгорыі тавараў. Людзі адкладаюць набыццё дарагіх, але не жыццёва неабходных рэчаў да лепшых часоў. Гэта ў першую чаргу тычыцца вопраткі. Напрыклад, калі раней у сакавіку ў адной гандлёвай кропцы куплялі 10-15 скураных куртак, то зараз 1-2. Многія ледзь зводзяць дэбет з крэдытам, і пакуль не бачаць выйсця з гэтага тупіка. У той жа час шмат хто з прадаўцоў і прадпрымальнікаў лічаць, што менавіта існуючыя улады вінаватыя, што сусветны фінансавы крызіс так балюча адбіўся на нашай краіне. Менавіта ўрад Лукашэнкі 10 апошніх год на ўсе лады расхвальваў, як выявілася, нежыццяздольную беларускую эканамічную мадэль, а не праводзіў рынкавыя рэформы.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Вольная Серабранка